кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Чужых дзяцей не бывае: следчыя наведалі Сенненскую школу-інтэрнат<br />

06.10.2020

Чужых дзяцей не бывае: следчыя наведалі Сенненскую школу-інтэрнат<br />

Нядаўна ў УСК па Віцебскай вобласці правялі дабрачынны збор, у якім паўдзельнічала большасць супрацоўнікаў. Сабраныя сродкі выдаткавалі на куплю падарункаў для навучаючыхся ў Сянно сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

У школе-інтэрнаце навучэнцы гасцінна сустрэлі следчых, паднеслі ім сувеніры, зробленыя сваімі рукамі. Для гасцей зладзілі экскурсію па установе, а ў актавай зале падрыхтавалі паказ мод уласнай калекцыі льнянога адзення з вышыўкай. Педагогі распавялі афіцэрам, што ў вольны час іх выхаванцы працуюць разам з дарослымі, напрыклад, вырошчваюць сельскагаспадарчую прадукцыю або вырабляюць сталярныя вырабы і вопратку. Таксама іх далучаюць да народных рамёстваў - пляцення з саломы і пчалярства. Не забываюць аб шматгранным развіцці падлеткаў, арганізуючы заняткі па цырульніцкай справе, фларыстыцы, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, кветкаводстве, факультатывы па стварэнні відэаролікаў.

- Хлопцы розныя, іх цяжка гадаваць, але кожнаму з іх мы хочам даць адчуць, што такое сямейнае шчасце. Для настаўніка не можа быць чужых дзяцей, - сказаў дырэктар школы-інтэрната Леанід Казлоў. - Сёння ў нас каля 90 хлопчыкаў і дзяўчынак. Для іх створаны ўсе ўмовы. Стараемся пастаянна развівацца і думаць пра перспектывы. У прыватнасці, паспяхова рэалізуем інавацыйны праект Міністэрства адукацыі, які забяспечвае больш высокую эфектыўнасць сацыялізацыі і прафесійнага самавызначэння навучэнцаў.

Следчым паказалі сталярныя і слясарныя майстэрні, швейныя цэхі і клас прыкладнога мастацтва. Прадэманстравалі «Беларускі дом», дзе збіраюць прадметы побыту нашых продкаў.

«Віцебскія весці», ЭДУАРД КАРАЛЕВIЧ

Фота прадастаўлена УСК па Віцебскай вобласці.