Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
10.06.2025
Чатырма стаматалагічнымі ўстаноўкамі папоўніліся кабінеты УАЗ "Сенненская ЦРБ"
Старшыня райвыканкама Алег Макарэвіч, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі ацанілі абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы стаматалагічнага аддзялення ЦРБ.
Дарэчы, тут знаходзяцца тры ўстаноўкі, адна – у Багушэўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі. Спецыяльнае абсталяванне набыта дзякуючы грашовым сертыфікатам, атрыманых у мінулым годзе ў рамках святкавання Дня медыцынскага работніка, адзначыла галоўны ўрач ЦРБ Крысціна Гарчынская.
На ўзбраенні ў медыкаў з'явіцца радыёвізіёграф (прыбор, які дазваляе атрымаць рэнтгенаўскі малюнак зуба ў лічбавым выглядзе). З ліпеня адновіцца работа артапедычнага кабінета.
У сваю чаргу Міхаіл Вішнявецкі адзначыў, што ўрач-артапед вельмі запатрабаваны і патрэбны, асабліва на раёне. Запрацуе ў стаматалагічным аддзяленні і свая рэгістратура.