кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Бібліятэкар Ларыса Пагарэльская ўпэўнена, што кнігі граюць важную ролю ў нашым жыцці<br />

25.11.2020

Бібліятэкар Ларыса Пагарэльская ўпэўнена, што кнігі граюць важную ролю ў нашым жыцці<br />

Якое гэта задавальненне - чытаць кнігі. Сумняваецеся ў гэтым? Тады запрашаем у Студзёнкаўскую бібліятэку.

Факт, што бібліятэкар - прафесія не толькі ганаровая, але і па-ранейшаму актуальная ў сучасным грамадстве, пацвярджае Ларыса Пагарэльская. За час працы, а гэта - сорак гадоў, бібліятэкар Студзёнкаўскага бібліятэчнага філіяла №47 Ларыса Пагарэльская досыць вывучыла кніжны фонд, таму заўсёды дапаможа падабраць патрэбную літаратуру. Чытачоў тут сустракаюць ветліва, ведаюць іх густы і перавагі.

- Бібліятэка для мяне даўно стала родным домам, - з усмешкай гаворыць яна. - Кнігі граюць важную ролю ў нашым жыцці, а для дзіцяці, калі інтэрнэт, тэлебачанне выцясняюць чытанне, тым больш. Для таго, каб вырасціць чалавека чытаючага, трэба прывіваць любоў да кнігі з дзіцячага ўзросту. Балазе, цяпер для гэтага ёсць усе неабходныя ўмовы, адзначае жанчына. Яна ўпэўнена, што з ранніх гадоў трэба вучыць дзіця ставіцца да кнігі, як да найвялікшай каштоўнасці, ведаць яе месца на кніжнай паліцы, запамінаць назву і аўтара. Гэтыя прыёмы паспяхова прымяняе ў працы з падрастаючым пакаленнем бібліятэкар. Як і розныя культурна-масавыя мерапрыемствы, якія Ларыса Іванаўна заўсёды праводзіць з задавальненнем. Яе дзейнасць вельмі шырокая і шматгранная. Мясцовыя дзеткі з задавальненнем дапамагаюць увасабляць усе задуманае: вучаць сцэнары, развучваюць песні, вершы, з задавальненнем складаюць свае, удзельнічаюць у конкурсах. Цесная сувязь наладжана з дзіцячым садам і школай.

Жанчына - ініцыятар укаранення новых форм і метадаў у бібліятэчнай справе. А яе працоўнае месца напоўнена ўтульнасцю, цяплом, атмасферай, у якой так і хочацца затрымацца даўжэй. І вядома, знайсці цікавую кнігу.

Ларыса Іванаўна адзначае, што сярод наведвальнікаў установы чытае шмат хто, але перавагі ва ўсіх розныя. Моладзь любіць прабавіць вечар за новым раманам або вострасюжэтным дэтэктывам, а вось людзі старэйшага ўзросту аддаюць перавагу класіцы. Асабліва любяць Дастаеўскага і Чэхава. І ўсе яны ведаюць: сельская бібліятэка - гэта дом, дзе цябе чакаюць, і кожны чытач можа знайсці кнігу па душы, пачуць слушную параду.

«Голас Сенненшчыны», Ксенія КАРОТКАЯ.

Фота аўтара.