кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
«Белдзяржстрах» адзначыў векавы юбілей<br />

08.12.2021

«Белдзяржстрах» адзначыў векавы юбілей<br />

Расхожы выраз пра тое, што рызыка - справа высакародная, даўно страціў актуальнасць. Цяпер людзі аддаюць перавагу ад рызык страхавацца. Як і ад разнастайных страт. Робячы выбар на карысць страхавання сёння, людзі інвестуюць у спакойнае заўтра, упэўнены супрацоўнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Сенненскім раёне. Напярэдадні Дня страхавых работнікаў і значнай даты - 100-годдзя найбуйнейшай страхавой кампаніі - мы пагаварылі з дырэктарам прадстаўніцтва Аленай Кашалёвай аб калектыве, які яна ўзначальвае, яго дасягненнях і асаблівасцях прафесіі.

— У год векавога юбілею кампаніі размову, мабыць, варта пачаць з невялікага экскурсу ў гісторыю.

- Наогул, гісторыя страхавання на тэрыторыі Беларусі налічвае больш за 170 гадоў. Пераломным жа момантам развіцця страхавой справы стала Кастрычніцкая рэвалюцыя. 3 снежня 1921 года выдадзены дэкрэт Саўнаркама Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі «Аб арганізацыі дзяржаўнага маёмаснага страхавання». Менавіта гэта дата стала днём нараджэння Белдзяржстраху. Калі казаць канкрэтна аб нашым раёне, то ў нас захаваліся звесткі аб тым, як на Сенненшчыне развівалася страхавая справа ў пасляваенны час. Тады ў прыярытэце было страхаванне жывёл, тым больш, што гэта быў абавязковы від страхавання. А сучасны будынак, у якім размешчана наша прадстаўніцтва зараз, быў пабудаваны параўнальна нядаўна — у 2015 годзе.

— Белдзяржстрах сёння – гэта…

- Дынамічна развіваемая кампанія, якая захоўвае і памнажае шматгадовыя традыцыі, карыстаецца аўтарытэтам у насельніцтва і сваёй галоўнай задачай лічыць клопат аб людзях. З кожным годам усё больш жыхароў нашага раёна карыстаецца паслугамі Белдзяржстраху і гэта не можа не цешыць. Акрамя гэтага, мы ўвесь час ідзем у нагу з часам, сочым за сусветнымі тэндэнцыямі, пашыраем спектр паслуг, які і так дастаткова шырокі: ад страхавання жыцця і здароўя да страхавання, напрыклад, ад нявыезду за мяжу.

— Як удаецца заваяваць давер кліентаў?

- У гэтым заслуга ўсяго калектыву. У авангардзе продажаў нашых паслуг, тыя, хто знаходзіцца, так бы мовіць, на перадавой службы, - страхавыя агенты. Гэтых людзей ведаюць многія, яны працуюць незалежна ад прагнозу надвор'я, і ​​ў дождж, і ў снег, і ў спякоту. Большая частка абавязкаў ляжыць і на спецыялістах. Яны - сапраўдныя прафесіяналы, таму што працаваць у сістэме страхавання зможа не кожны. Не хачу нагружаць чытачоў «раёнкі» лічбамі, скажу толькі, што даведзеныя паказчыкі і за дзевяць, і за адзінаццаць месяцаў мы выканалі. А ўвогуле, хачу адзначыць, што наш калектыў — гэта адна вялікая каманда, дзе кожны знаходзіцца на сваім месцы, валодае неабходнымі ведамі і прафесійнымі навыкамі, дзе заўсёды гатовы працягнуць руку дапамогі і аказаць падтрымку. Прычым дружныя і згуртаваныя мы не толькі ў працоўны, але і ў вольны час.

— Яго таксама праводзіце разам?

— Вядома, зараз арганізацыя вольнага часуў нас выйшла крыху на іншы ўзровень, бо эпідэміялагічная сітуацыя ўносіць свае карэктывы. Таму экскурсіі, паездкі і вялікія сумесныя мерапрыемствы пакуль даводзіцца адкладаць. Але ўсё роўна стараемся сабрацца, каб разам адзначыць нейкія святы, значныя даты. Не забываем нашых ветэранаў, абавязкова віншуем іх з днём нараджэння, прафесійным святам, Днём пажылых людзей, Новым годам.

— Ваша праца далёка не з лёгкіх. Якія патрабаванні прад'яўляе прафесія да работнікаў страхавой галіны?

- Працуючым у сферы страхавання штодня даводзіцца грунтоўна вывучаць асаблівасці розных прафесій, станавіцца на пэўны момант будаўніком - пры складанні каштарысу на рамонт, лекарам і ветэрынарам - пры праверцы медыцынскай дакументацыі, разбірацца ў тэрміналогіі, службовых інструкцыях, пастановах дзяржаўных служб. Яшчэ адно неабходнае патрабаванне - уменне знаходзіць агульную мову з кліентам, камунікабельнасць, бо зносіны - наша галоўная зброя. Хацелася б выказаць вялікую падзяку нашым работнікам, кліентам за тое, што давяраюць нам. У сваю чаргу мы не стамляемся паўтараць, што Белдзяржстрах - гэта сапраўды сацыяльная кампанія, якая працуе на балазе людзей. І пацвярджаем гэтыя словы канкрэтнай дапамогай тпацярпеўшым.

Галіна ЖУКАВА.