кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Аляксей Гарбачоў будзе прадстаўляць хлебаробаў Сенненшчыны
на абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2019”

27.09.2019

Аляксей Гарбачоў будзе прадстаўляць хлебаробаў Сенненшчыны на абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2019”

1051,91 т зерня каласавых культур, 172,61 т рапсу, 16,38 т гарчыцы, 6,13 т рэдзькі і 101,16 т насення траў – усяго 1348,19 т. Менавіта столькі намалаціў за сёлетняе жніво Аляксей Гарбачоў, старшы камбайнер Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі Інстытута меліярацыі Нацыянальнай акадэміі навук.

Ён зноў будзе прадстаўляць хлебаробаў Сенненшчыны на абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2019”, які адбудзецца ў Браславе.

 Магчыма, прыведзеныя вышэй лічбы, дасведчаных людзей уразілі не асабліва. Аднак трэба мець на ўвазе, што механізатар працаваў на камбайне КЗС-10К чатырнаццаты сезон.

— Машына не вызначаецца высокай праходнасцю, — каменціруе Валерый Кучко, дырэктар сельгасарганізацыі, — таму вынік, дасягнуты Аляксеем Гарбачовым ва ўмовах сёлетняга жніва, калі дажджы перыядычна спынялі ўборачныя работы, дастойны павагі. Увесь сезон камбайн адпрацаваў без сур’ёзных тэхнічных збояў, а значыць быў грунтоўна падрыхтаваны.

Узнімацца на сцэну галоўнага хлебаробскага свята для Аляксея Гарбачова такая ж звыклая справа, як араць поле, убіраць ураджай. Камбайнер яшчэ не прапусціў ні адных абласных “Дажынак”, быў у ліку пераможцаў рэспубліканскага фестывалю, які праходзіў у Горках.

Аляксандр ЛАЗЮК.
Фота аўтара.