кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Акцыя «Сатчэм абярэг раёна разам» падышла да свайго экватара<br />

16.08.2021

Акцыя «Сатчэм абярэг раёна разам» падышла да свайго экватара<br />

У Сенненскім Доме рамёстваў урачыста знялі вялікі ручнік, які стваралі ўсім светам, з ткацкага станка.

Момант гэты важны і трохі сакральны, сцвярджаюць у Доме рамёстваў, ён - частка абраду, які ў жыцці нашых продкаў меў важнае значэнне. Таму даверылі гэту адказную справу старшыні раённага Савета дэпутатаў Міхаілу Вiлюга.

- Вялікая стваральная сіла, якая аб'ядноўвае людзей, - гэта багатая нацыянальная культурная спадчына, - адзначыў Міхаіл Вiлюга. - Унікальныя традыцыі, дасягненні нашага народа сёння, у Год народнага адзінства, набываюць асаблівы сэнс і дапамагаюць лепш зразумець нацыянальную ідэнтычнасць. У выпадку з акцыяй, якую праводзіць Дом рамёстваў, спрацавала і яшчэ адна добрая беларуская традыцыя - усе вялікія справы рабіць талакой, разам. І мы ўбачылі выдатны вынік.

Усяго за некалькі месяцаў удзел у культурным праекце прыняло каля 500 чалавек. Пяціметровы ручнік-абярэг Сенненскай зямлі ткалі выпускнікі школ і студэнты ВДУ імя. П. М. Машэрава, прадстаўнікі праваахоўных органаў і дэпутацкага корпуса, выхаванцы дзіцячых садкоў і члены грамадскіх арганізацый. Цяжка пералічыць усіх, хто вырашыў унесці сваю лепту ў стварэнне абрадавага ручніка.

- Немагчыма знайсці словы, каб выказаць падзяку ўсім, хто адгукнуўся на наш заклік і стаў удзельнікам акцыі, прымеркаванай да Года народнага адзінства, - прызнаецца кіраўнік Дома рамёстваў Вольга Квашко. - Праца над вялікім агульным палатном аб'яднала людзей розных прафесій і ўзростаў, якія, я ўпэўнена, хочуць, каб наш раён развіваўся і квітнеў.

І, хоць ручнік зрэзалі са станка, гэта яшчэ не азначае, што праект завяршыўся. Трэба будзе яшчэ аформіць ручнік, упрыгожыць яго карункамі і пэндзлямі. Пасля гэтага па ўсіх канонах народных традыцый яго абвязуць па раёну, заедуць у буйныя населеныя пункты, дзе людзі змогуць убачыць вынік агульных намаганняў, а на мерапрыемстве раённага ўзроўню і пройдзе прэзентацыя ручніка-абярэга.

«ГС», Галіна Жукава.

Фота аўтара.