Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
30.12.2021
Акцыя «Нашы дзеці»<br />
28 снежня 2021 года Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Леанід Заяц і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы ў рамках навагодняй акцыі "Нашы дзеці" наведалі Сенненскі дзіцячы дом у Віцебскай вобласці. Сярод гасцей прысутнічалі старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Гадзяцкі В.У., старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Хрыстафораў А.М., начальнік філіяла ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці" Лапеха С.А.
Да марафону добрых спраў далучыліся і прадстаўнікі самага маладога грамадскага аб'яднання "Патрыёты Беларусі". Грамадскія арганізацыі "БСЖ", "Белая Русь", "БРСМ", прафсаюзы.
Навагодні ранішнік прайшоў у душэўнай атмасферы. Лёгкая гумарыстычная пастаноўка расказала, як сярод сяброў сустракалі Новы год Дзед Мароз, Снягурачка, Тыгр, Бычок, Коцік, Ліса і іншыя персанажы. Харызматычныя героі пакарылі сэрцы гледачоў, якія сабраліся ў гэты дзень у зале.




