Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
03.05.2021
Акцыя «Беларусь памятае» у Сянно<br />
Запрашаем усіх жыхароў і гасцей Сенненскага раёна далучыцца да акцыі «Беларусь памятае» - прыняць удзел ва ўрачыстым мітынгу ў гонар Дня Перамогі з партрэтамі сваіх сваякоў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якіх ужо няма ў жывых.
Мітынг адбудзецца 9 мая 2021 года ў 10.00 каля помніка загінуўшым воінам у цэнтральным парку г. Сянно.
Па заканчэннi мітынгу пры ўваходзе ў парк Трох Герояў будзе арганізавана інтэрактыўная пляцоўка «Сцяна памяці» , дзе кожны жадаючы зможа агучыць інфармацыю аб ветэране Вялікай Айчыннай вайны, выяўленым на фатаграфіі.
Беларусь памятае, пакуль памятае кожны з нас!
Тэлефоны для даведак: 8 (02135) 5-58-90, 5-52-47, 4-32-62
З павагай,
Аддзел ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі
Сенненскага райвыканкама