кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
<p >Аддзел унутраных спраў Сенненскага райвыканкама па выніках работы за 2019 год ўзнагароджаны пераходным ганаровым прызам «Святы Георгій»</p>

04.02.2020

<p >Аддзел унутраных спраў Сенненскага райвыканкама па выніках работы за 2019 год ўзнагароджаны пераходным ганаровым прызам «Святы Георгій»</p>

Аддзел унутраных спраў Сенненскага райвыканкама па выніках работы за 2019 год прызнаны лепшым сярод аддзелаў другой, самай канкурэнтнай катэгорыі, у якую ўваходзіць 15 РАУС

Аддзел унутраных спраў Сенненскага райвыканкама па выніках работы за 2019 год прызнаны лепшым сярод аддзелаў другой, самай канкурэнтнай катэгорыі, у якую ўваходзіць 15 РАУС, і ўзнагароджаны пераходным ганаровым прызам «Святы Георгій» УУС аблвыканкама – за высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці.

Бронзавая статуэтка начальніку РАУС была ўручана на калегі ўпраўлення ўнутраных спраў, на якой прысутнічаў міністр Юрый Караеў. Разам з прызам Віктар Пракаповіч атрымаў ключы ад новага службовага аўтамабіля.

— Безумоўна, прыемна, што наша работа так высока ацэнена, а галоўнае, што яна прынесла плён сенненцам. На выніковую калегію былі запрошаны намеснікі, начальнікі аддзелаў і службаў. А мне хочацца, каб усе супрацоўнікі аддзела перажылі прыемныя эмоцыі, каб яны дапамагалі нам працаваць яшчэ лепш, — выказаўся Віктар Пракаповіч перад тым, як аб’явіць усяму саставу РАУС падзяку ад кіраўніцтва ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама.

У 2019 годзе ў Сенненскім раёне зафіксавана зніжэнне агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў з 241 да 235, незарэгістравана прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў, згвалтаванняў, разбойных нападаў. Сенненскія міліцыянеры актыўна супрацьстаялі алкагалізацыі грамадства. З незаконнага абароту выведзена 247,5 літра фальсіфікаваных спіртных напіткаў, за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў ці піва ў грамадскіх месцах, за з’яўленне ў іх, а таксама на працы ў нецвярозым стане жыхары раёна прыцягваліся да адказнасці 929 разоў. У той жа час колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам нецвярозых вадзіцеляў вырасла з 0 да 3.

У раёне не дапушчана росту здарэнняў на дарогах па віне пешаходаў, не рэгістраваліся ДТЗ з удзелам непаўналетніх. Інспектары ДАІ актыўна працавалі па выяўленні грубых парушэнняў правілаў дарожнага руху.

Зніжана колькасць злачынстваў, учыненых у паўсядзённым побыце. Павысіўся працэнт раскрывальнасці злачынстваў.

На сходзе з нагоды ўручэння ганаровага прыза прысутнічаў амаль увесь калектыў раённага аддзела. У ім прыкметна стала больш маладых асоб. І не толькі мужчын. Як правіла, у калектыў уліваюцца асобы, якія скончылі вышэйшыя навучальныя ўстановы Міністэрства унутраных спраў, ці маюць вышэйшую юрыдычную адукацыю.

— Маладая кроў, спецыяльная падрыхтоўка, безумоўна на карысць справе, бо ўносяць навізну, крэатыў у аператыўную работу, павышаюць канкурэнтную базу, — лічыць Віктар Пракаповіч. Але галоўнае, на яго думку, у тым, што работа ў аддзеле праводзіцца сістэмна, пастаянна ўдасканальваецца. Добры вынік дае зладжанае ўзаемадзеянне з органамі ўлады і грамадскімі арганізацыямі па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў. Так што поспех сенненскіх міліцыянераў – гэта і іх поспех.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ, «Голас Сенненшчыны»

На фота Віктар Пракаповіч, начальнік Сенненскага РАУС

Фота аўтара.