Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
13.11.2024
Абноўленая служба "адно акно" Сенненскага райвыканкама пасля ўдасканалення сёння прыступіла да работы<br />
У Беларусі 2024 год аб'яўлены Годам якасці.
Стварэнне службы "адно акно" з сучаснымі ўмовамі арганізацыі яе дзейнасці, у тым ліку з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, - запатрабаваны трэнд у рабоце кіраўніка спраў Сенненскага раённага выканаўчага камітэта Менавіта таму ў дачыненні да службы "адно акно" райвыканкама было прынята рашэнне аб удасканаленні ўмоў яе размяшчэння, забеспячэнні канфідэнцыйнасці прадстаўленай інфармацыі, павышэнні інфармаванасці грамадзян аб дзейнасці службы "адно акно".
І так, у мэтах павышэння інфармаванасці грамадзян аб рэжыме работы, месцы знаходжання, нумары службовага тэлефона службы "адно акно" ўсталяваны банэр.
У абноўленай службе "адно акно" Сенненскага райвыканкама ўдасканалены зоны самаабслугоўвання, чакання і прыёму дакументаў.



