Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
30.05.2024
Абласны семінар-нарада па пытанні "Інтэнсіфікацыя кормавытворчасці, прымяненне прагрэсіўных тэхналогій нарыхтоўкі высакаякасных кармоў" прайшоў на Сенненшчыне<br />
У мерапрыемстве прынялі ўдзел Анатоль Ліневіч, першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама, Алег Макарэвіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта, Андрэй Булаўкін, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, а таксама старшыні гаррайвыканкамаў, начальнікі райсельгасхарчаў, адказныя работнікі аблсельгасхарча, кіраўнікі абласных служб, галоўныя ветэрынарныя ўрачы раёнаў і іншыя адказныя асобы за нарыхтоўку кармоў.
Анатоль Ліневіч, акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што пытанне нарыхтоўкі кармоў на сённяшні дзень першараднае. Гэта павінны разумець у кожнай гаспадарцы. Менавіта ад кармоў залежыць у далейшым вытворчасць мяса і малака. З асаблівай адказнасцю неабходна паставіцца да гэтага пытання, запатрабаваў ад прысутных Анатоль Ліневіч.
Семінар складаўся з дзвюх частак: пленарнае пасяджэнне і практычная частка на базе УСП "Дружбінец". Дырэктар прадпрыемства Алена Мялешка падзялілася вопытам работы ў нарыхтоўцы кармоў.




