Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
30.06.2023
Аб'ява<br />
5 ліпеня 2023 г. з 11.00 да 12.00 адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйнай працы, кантролю і знешніх сувязяў Камітэта дзяржаўнага кантролю Белавец Аксаны Вячаславаўны, з 12.00 да 13.00 будзе праведзены асабісты прыём грамадзян у будынку Сенненскага раённага выканаўчага камітэта.
Падчас «прамой лініі» і асабістага прыёму вы можаце падзяліцца з прадстаўніком Камітэта прапановамі па актуальных праблемам развіцця рэгіёна, выказацца наконт працы службовых асоб вертыкалі, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.
Спектр тэм, якія цікавяць Камітэт дзяржкантролю, разнастайны: ад пытанняў выкарыстання бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы працы чыноўнікаў з грамадзянамі, развіцця аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу і аграэкатурызму.
Выказаць прапановы і задаць пытанні Вы можаце па тэлефоне: 5-53-45.
Папярэдні запіс на асабісты прыём па тэлефоне 5-52-96, 5-53-47.