кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Абед - без дыму і цыгарэт<br />

17.11.2020

Абед - без дыму і цыгарэт<br />

У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыцьцё!» работнікі Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з праграмай «Абед без цыгарэт!» зазірнулі ў рэстаран «Акропаль».

Гэты абедзенны перапынак для сенненцаў стаў досыць незвычайным. Пры ўваходзе ў рэстаран наведвальнікаў сустракалі работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях разам з роставай лялькай «Вогнетушыцель», якія распавядалі наведвальнікам аб мэтах і задачах акцыі, пра трагічныя наступствы, да якіх можа прывесці неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, нагадвалі правілы бяспекі ў побыце. Рэкамендавалі абсталяваць свае домаўладанне аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі і ўсталяваць на мабільных тэлефонах дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач».

Работнікі МНС прапаноўвалі курцам абмяняць цыгарэты на цукеркі. Сярод іх знайшлося нямала жадаючых вырабіць абмен і задумацца, ці не пара стаць прыхільнікам здаровага ладу жыцця. «Забіць на цыгарэту» захацелі многія наведвальнікі і з вялікім азартам убівалі цвік у велізарны муляж цыгарэты, зусім яе не шкадуючы. Таксама наведвальнікам прапаноўвалі праверыць свае веды, паўдзельнічаўшы ў віктарыне «У палоне тытунёвага дыму».

У завяршэнні мерапрыемства ўсім прапанавалі развітацца з курэннем ў пункце ўтылізацыі цыгарэт. Жадаючыя зрабілі гэта ў літаральным сэнсе, перакруціўшы ўсё абмененыя цыгарэты на мясасечцы.