кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Аб бяспецы работнікаў вартавой аховы

25.06.2021

Аб бяспецы работнікаў вартавой аховы

Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Кажарская Марына Юр'еўна сустрэлася з працаўнікамі вартавой аховы Сенненскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь у г.п. Багушэўск і г. Сянно.

 

Удзельнікам мерапрыемства Марына Юр'еўна прапанавала разгадаць «Сакрэт бяспекі». На экране з'яўляліся сілуэты розных прадметаў, якія работнікі арганізацыі, несумненна, ні адзін раз бачылі ў сваім жыцці, называлі гэты прадмет і абмяркоўвалі разам з работнікам МНС, як ён звязаны з бяспекай.

У ходзе мерапрыемства прысутныя даведаліся, што самай распаўсюджанай прычынай пажараў у нашым раёне з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Сабраўшыяся зразумелі, што ў электрычных прыбораў ёсць умоўныя тэрміны эксплуатацыі і небяспечна пакідаць іх у рэжыме чакання, а зараджаць тэлефоны ў начны час без нагляду пажаранебяспечна. Высветлілі, што пажары па прычыне дзіцячага свавольства з агнём адбываюцца ў першую чаргу з-за пакідання малалетніх дзяцей без нагляду.

Інспектар распавяла аб найбольш эфектыўным сродку ранняга выяўлення пажару - аўтаномным пажарным апавяшчальніку, патлумачыла прынцып яго працы і правілы эксплуатацыі, прывяла прыклады станоўчых спрацовак. Асобна работнік МНС спынілася на мабільным дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач», патлумачыла, як усталяваць яго на свае смартфоны і як ім карыстацца.

Не засталося па-за ўвагай пытанне бяспечнага адпачынку на вадаёмах. На жаль, зводку загінуўшых на вадаёмах папаўняюць і дарослыя, і дзеці, таму працаўнік МНС рэкамендавала выконваць элементарныя правілы бяспекі, каб лета прайшло без надзвычайных здарэнняў.

Віцебскае абласное ўпраўленне

Міністэрства па надзвычайных

сітуацыях Рэспублікі Беларусь