Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
04.06.2020
Аб бяспецы на працоўным месцы<br />
Першы намеснік начальніка Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Паўлоўскі Сяргей Васільевіч правёў прафілактычную гутарку ў працоўным калектыве унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Дружбінец».
У пачатку сваёй гутаркі Сяргей Васільевіч азнаёміў прысутных з аператыўнай абстаноўкай у раёне, прывёў статыстыку па пажарах у вобласці. Прывёў прыклады трагічных выпадкаў адбыўшыся ў раёне ў гэтым годзе.
Растлумачваючы прысутным патрабаванні, што прад'яўляюцца да пячнога ацяплення і цеплагенерыруючых агрэгатаў, іх эксплуатацыі, правілы ўладкавання і эксплуатацыі электраправодкі. Аб недапушчэнні курэння ў неўстаноўленых месцах.
Асаблівай увагі заслугоўвае бяспека падрастаючага пакалення, Сяргей Васільевіч нагадаў пра недапушчальнасць пакідання дзяцей без нагляду, дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару і распавёў правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння.
У час размовы выратавальнік распавёў аб мабільным дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач». З дапамогай дадзенага прыкладання кожны чалавек зможа хутка знайсці правільны выхад з любой надзвычайнай сітуацыі, тым самым прадухіліць цяжкія наступствы.