Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
06.09.2024
6 верасня 2024 г. у горадзе Сянно праходзіў XXXIV абласны конкурс "Лепшы па прафесіі" сярод прадаўцоў Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства<br />
6 верасня 2024 г. у горадзе Сянно праходзіў XXXIV абласны конкурс "Лепшы па прафесіі" сярод прадаўцоў Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства. На абласное спаборніцтва з усіх куткоў вобласці прыехалі лепшыя з лепшых.
За званне "Лепшы па прафесіі" змагаліся 10 прадаўцоў харчовых і нехарчовых тавараў, якія прадэманстравалі высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі і культуры абслугоўвання пакупнікоў, веданне правілаў гандлю. Удзельнікаў адрознівалі стыльнае форменнае адзенне, знешні выгляд, уменне працаваць у камандзе, унікальнасць выканання, крэатыўнасць. Традыцыйна абласны конкурс "Лепшы па прафесіі" складаўся з 4 заданняў.
Пераможцамі па выніках XXXIV абласнога конкурсу "Лепшы па прафесіі" сярод прадаўцоў харчовых і нехарчовых тавараў спажывецкай кааперацыі сталі:
1 месца - Кляпіцкая Святлана (Сянно)
2 месца - Шляго Кацярына
3 месца - Аўтух Юлія
3 месца - Булкіна Ірына (Сянно)
Святлана Кляпіцкая, прадавец Сенненскага філіяла, прадставіць Віцебскае АБЛСТ на рэспубліканскім этапе.








