Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
26.05.2022
24-25 мая ў г. Полацку адбыўся абласны форум навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці «Педагог: прафесія, пакліканне, мастацтва», у якім прынялі ўдзел дзесяцікласнікі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Сянно імя А. К. Касін
24-25 мая ў г. Полацку адбыўся абласны форум навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці «Педагог: прафесія, пакліканне, мастацтва», у якім прынялі ўдзел дзесяцікласнікі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г.Сянно імя А.К.Касінцава». У ходзе форуму шэсць навучэнцаў пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Мізаўцовай А.Б. наведалі УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт», УА «Полацкі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж», ДУА «Сярэдняя школа № 18 імя Еўфрасінні Полацкай», УА «Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны». Сталі ўдзельнікамі майстар-класа «Традыцыі ў сучасным фармаце», псіхалагічнага трэнінга «Дайвінг для педагога», прынялі ўдзел у рабоце інтэрактыўных і дыялогавых пляцовак. Заваявалі 1 месца па выніках квіз-батла «Педагогам быць!». У завяршэнні форуму адбылася дыялогавая пляцоўка з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікамі сістэмы адукацыі, лепшымі педагогамі. Удзел у абласным педагагічным форуме стаў яркім этапам у сістэме прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі, прыцягненні іх у педагагічную прафесію, адкрыцці новых граняў інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу навучэнцаў.


