Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
22.06.2025
22 чэрвеня - Дзень памяці і смутку
Раніцай у гэты дзень у 1941 годзе пачалася Вялікая Айчынная вайна.
Традыцыйна ва ўсіх храмах Беларусі праходзіць Усебеларуская малітва. Прадстаўнікі ўсіх канфесій, сёння моляцца аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля каля Алеі Герояў з удзелам прадстаўнікоў улады, ветэранаў, сілавых структур, працоўных калектываў, моладзі адбыўся мітынг-рэквіем "Будзем памятаць!".
Са словамі да ўсіх прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Алег Макарэвіч - "Сёння мы схіляем галовы перад тымі, хто аддаў жыцці за нашу будучыню. Беларусь памятае кожнага - ад байцоў, якія загінулі ў першых баях, да ахвяр Хатыні і іншых спаленых вёсак. Наш абавязак - берагчы гэтую памяць і перадаваць яе дзецям".
У даніну павагі ўшанавалі памяць загінуўшых Усебеларускай хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да брацкіх магіл.