Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
14.03.2025
15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Паважаныя жыхары Сенненшчыны! Прыміце віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Канстытуцыя - трывалы падмурак на якім будуецца дзяржава. Гэты асноўны дакумент дае магчымасць грамадзянам нашай краіны ўдзельнічаць у абмеркаванні і прыняцці важных рашэнняў па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця, адраджаць культурныя і духоўныя каштоўнасці. Толькі выкананне ўсіх норм, закладзеных у Канстытуцыі, дазваляе краіне дынамічна развівацца, а ўсім яе грамадзянам адчуваць сябе ўпэўнена і спакойна!
Усім стабільнасці, поспехаў у добрых пачынаннях, міру і дабрабыту ў гэты важны для нашай Беларусі дзень!
З павагай,
старшыня Сенненскага раённага выканаўчага камітэта А.А. Макарэвіч
старшыня Сенненскага раённага Савета дэпутатаў М.М. Вілюга