80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
16.01.2021
Выхаванцы Віцебскага дзіцячага дома атрымалі падарункі з «Навагодняй ёлкі жаданняў»<br />
З 12 снежня па 10 студзеня валанцёры Віцебскай гарадской арганізацыі БТЧК рэалізоўвалі маштабны традыцыйны дабрачынны праект "Навагодняя ёлка жаданняў". У буйнейшых гандлёвых аб'ектах абласнога цэнтра былі ўстаноўлены ёлкі, на якіх замест цацак віселі фатаграфіі выхаванцаў дзіцячага дома з іх пажаданнямі. Любы чалавек мог стаць чараўніком, купіўшы падарунак, пазначаны ў пажаданні. 14 студзеня выхаванцам Віцебскага дзіцячага дома былі ўручаны імянныя падарункі.