кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Выстава народных майстроў Докшыцкага раёна адкрылася ў Віцебску<br />

26.05.2022

Выстава народных майстроў Докшыцкага раёна адкрылася ў Віцебску<br />

У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (АМЦНТ) адбылося адкрыццё выставы народных майстроў Докшыцкага раёна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Выстава з'яўляецца часткай арт-праекта "Захавальнікі народных рамёстваў". У экспазіцыі можна ўбачыць мастацкія работы майстроў філіяла нумар 2 Докшыцкага раённага дома рамёстваў, Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Докшыцкага раёна: цацкі, галаўныя ўборы, сурвэткі, тканыя дарожкі, маляванкі, ручнікі, дэкаратыўныя прадметы і г.д. Усё гэта вырабы, выкананыя ў традыцыйных тэхніках - лозапляценне, саломапляценне, вышыўка, ткацтва, роспіс па шкле і тканіне, кераміка і інш.

Свае творы гледачам таксама прадставiлi народныя майстры Беларусі Віктар Гарбачоў і Таццяна Марціновіч. Докшыцкі разьбяр па дрэве Віктар Гарбачоў адраджае традыцыі механічнай цацкі. Сюжэты ён бярэ з жыцця: гэта бытавыя сцэнкі, людзі, жывёлы і раслінны свет. У рабоце майстар выкарыстоўвае як цвёрдыя пароды дрэва (ясень, дуб, бярозу), так і мяккія (асіну, ліпу, вольху). Вырабы Віктара Гарбачова вызначае арыгінальнасць і самабытнасць. На выставе ў АМЦНТ прадстаўлены механічныя драўляныя цацкі, а таксама драўляныя пано. Лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў Таццяна Марціновіч з'яўляецца майстрам саломапляцення. Яе работы экспанаваліся і ў Дубаі. Умелыя рукі майстра ствараюць з расліннага золата карціны, пано і ўтылітарныя, карысныя ў гаспадарцы рэчы.

Наведвальнікі змогуць убачыць выставу да 15 чэрвеня.

БелТА