кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Восем каманд паспаборнічаюць у фінальным хакейным турніры "Залатая шайба" ў Оршы

17.03.2019

Восем каманд паспаборнічаюць у фінальным хакейным турніры "Залатая шайба" ў Оршы

Фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў "Залатая шайба" ў дывізіёне А на прызы Прэзідэнта Беларусі (малодшая ўзроставая група 2005-2007 гадоў нараджэння) пройдуць з 18 па 21 сакавіка на пляцоўцы Лядовай арэны ў Оршы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Аршанскім райвыканкаме.

У спаборніцтвах прымуць удзел 8 каманд, якія сталі лепшымі на абласным этапе: "Вымпел" (Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці), "Паўночная сталіца" (Віцебск), "Гомель" (Цэнтральны раён), "Прынёманскія ястрабы" (Кастрычніцкі раён, Гродна), "Шахцёр" (Салігорскі раён Мінскай вобласці), "Міраж" (Горкі Магілёўскай вобласці), "Грыфоны" (Цэнтральны раён, Мінск) і "Мядзведзь" (Маскоўскі раён сталіцы). Калектывы падзеляць на дзве групы. Заняўшыя першыя месцы ў сваіх групах каманды вызначаць пераможцу турніру.
 
Апошнія гады ў малодшай узроставай групе часцей перамагалі мінскія каманды. У 2014 годзе поспеху дабіўся "Партызан" (Партызанскі раён, Мінск), праз год - "Беркут" з Фрунзенскага раёна, а ў 2016 і 2017 гадах перамагалі "Грыфоны" з Цэнтральнага раёна. Год таму лепшым стаў мінскі калектыў "Партызан".

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Міністэрства спорту і турызму, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Федэрацыя хакея Беларусі, Міністэрства адукацыі, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Аршанскі райвыканкам. 

Турнір "Залатая шайба" ў Беларусі адроджаны па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў 1997 годзе. Спаборніцтвы юных хакеістаў атрымалі масавае развіццё ва ўсіх раёнах краіны.-0-