кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Віртуальную галерэю партрэтаў ветэранаў стварылі ў Наваполацку<br />

13.05.2020

Віртуальную галерэю партрэтаў ветэранаў стварылі ў Наваполацку<br />

Віртуальную галерэю партрэтаў ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны стварылі ў Наваполацку, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Музея гісторыі і культуры Наваполацка Уладзімір Бяляеў.

Праект, рэалізаваны музеем і газетай "Наваполацк сёння", прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі і размешчаны на сайце друкаванага выдання. У цяперашні час у віртуальнай галерэі памяці можна ўбачыць каля трох дзясяткаў партрэтаў навапалачан-удзельнікаў вайны, а таксама гісторыі пра тое, як яны ваявалі і выжывалі ў перыяд супраціву нямецка-фашысцкім захопнікам. Біяграфічныя матэрыялы ўзяты з кнігі, падрыхтаванай супрацоўнікамі музея "Памяць вайны стукае да нас у сэрцы".

"Галерэя памяці толькі пачала фармавацца і будзе развівацца ў далейшым, папаўняючыся новымі гісторыямі на аснове матэрыялаў, сабраных музеем. Прыняць удзел у гэтай працы можа любы жадаючы. У музеі або рэдакцыi газеты з задавальненнем прымуць фота ветэранаў з сямейнага архіва, здымкі іх дакументаў або прадметы, якія захоўваюць гісторыю вайны", - адзначыў Уладзімір Бяляеў. У далейшым разглядаецца магчымасць адкрыць доступ для самастойнай загрузкі дадзеных карыстальнікамі.

Акрамя таго, у галерэі размешчаныя выявы помнікаў, пахаванняў і мемарыяльных комплексаў Віцебскай вобласці з перадгісторыяй іх стварэння.