кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Вечары-канцэрты, флэш-батл: у бібліятэках Віцебскай вобласці праходзіць марафон «Размаўляй і натхняй» <br />

21.02.2024

Вечары-канцэрты, флэш-батл: у бібліятэках Віцебскай вобласці праходзіць марафон «Размаўляй і натхняй» <br />

Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна сумесна з публічнымі бібліятэкамі паўночнага рэгіёна да 25 лютага праводзіць абласны марафон "Размаўляй і натхняй", прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Да канца гэтага тыдня ў бібліятэках Віцебшчыны пройдуць каля 240 мерапрыемстваў і больш за 190 выстаў.

Наведаць іх могуць як дзеці школьнага ўзросту, гэтак і іх бацькі, а таксама пенсіянеры. Для кожнай узроставай катэгорыі работнікі бібліятэк знойдуць прыдатныя заняткі. Наведвальнікаў чакаюць конкурсы, акцыі, інтэлектуальныя гульні, віктарыны, прысвечаныя беларускай літаратуры і мове, а таксама прэзентацыі кніг. Пытанні пра пісьменнікаў і асаблівасці беларускага мовазнаўства дапамогуць маленькім і дарослым аматарам вуснага і друкаванага слова адчуць усю прыгажосць мілагучнай і непаўторнай беларускай мовы. Напрыклад, жыхары Гарадка могуць пабываць на флэш-батле "Хуткамоўкі. Чытаем разам". У Наваполацку наведвальнікі бібліятэкі на вечары-канцэрце сустрэнуцца з народным літаратурна-музычным калектывам. Таксама ўсе "храмы кнігі", у тым ліку ў сельскай мясцовасці, прадставяць тэматычныя выставы, арганізуюць сустрэчы з аўтарамі празаічных і паэтычных твораў.

Разам з марафонам бібліятэкі вобласці прымаюць удзел у акцыі #Віцебскіслоўнік. Для гэтага трэба прапанаваць некалькі слоў, якія асацыююцца з канкрэтным раёнам і лічацца яго візітнай карткай. Напрыклад, Браслаўшчына - "возера", Глыбоччына - "вішня", Лепельшчына - "цмок" і гэтак далей. Штодзень такія словы-брэнды будуць збірацца ў акаўнце @vitsebski_slounik у Instagram, і кожны зможа пазнаёміцца з гэтым народным слоўнікам. Яго таксама можна выкарыстоўваць турыстам, якія могуць загадзя даведацца, чым ганарацца раёны Віцебскай вобласці і куды і за якой прыгажосцю, легендамі і сувенірамі лепш за ўсё ехаць.

На сайтах абласной і кожнай з раённых бібліятэк размешчаны расклад усіх мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца на гэтым тыдні, прысвечаным хараству беларускай мовы.

БелТА