кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
У Віцебскай вобласці завяршаецца сяўба кукурузы<br />

27.05.2020

У Віцебскай вобласці завяршаецца сяўба кукурузы<br />

Аграрыі Віцебскай вобласці завяршаюць сяўбу кукурузы, аднагадовых траў і позніх яравых збожжавых - грэчкі і проса, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.

На раніцу 26 мая ў рэгіёне пасеяна 99,5 тыс. га кукурузы (на 20 тыс. га больш за ўзровень 2019 года), або 83% ад плана. Практычна справіліся з гэтым пластом работ у Докшыцкім, Талачынскім і Чашніцкім раёнах. Поўнасцю завяршыць сяўбу гэтай культуры ў рэгіёне плануюць да канца мая. Плошча пасеяных аднагадовых траў складае 22,4 тыс. га (85,6% да плана), грэчкі - 263 га (86,7%). Пасевы проса на зерне ў гэтым годзе ў паўночным рэгіёне дасягнулі 1,8 тыс. га, што ў 4,5 разы перавышае заданне Мінсельгасхарча і абумоўлена рацыянальным падыходам да выкарыстання свабоднай раллі.

Па словах спецыялістаў, на гэтым тыдні працаўнікі вёскі вобласці прыступілі да нарыхтоўкі кармоў. Першымі ў гэтую працу ўключыліся гаспадаркі Дубровенскага, Талачынскага, Шаркаўшчынскага і Віцебскага раёнаў. У асноўным пакуль вядзецца ўборка свірэпіцы на сілас і кулісных пасеваў у палімерную ўпакоўку. Праводзіцца і комплекс уходавых работ: хімпраполка яравых збожжавых, крыжакветных, кукурузы і лёну, а таксама мерапрыемствы, накіраваныя на барацьбу са шкоднікамі і хваробамі раслін.