кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Сакрэтамі майстэрства падзелiлiся ганчары на пленэры ў Копысі<br />

19.10.2021

Сакрэтамі майстэрства падзелiлiся ганчары на пленэры ў Копысі<br />

Міжнародны пленэр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сабраў майстроў у Аршанскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

Пасёлак Копысь з XV стагоддзя вядомы сваёй керамікай з чырвонай гліны, кафлямі і іншымі глінянымі вырабамі. Чатыры дні пленэру былi насычаны мерапрыемствамі. У праграме былi выстава работ майстроў, кірмаш рамёстваў, канцэртныя выступленні аўтэнтычных фальклорных і аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, майстар-класы і семінары.

У пленэры прынялi ўдзел больш за 25 майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, дамоў і цэнтраў рамёстваў, устаноў культуры і дзіцячых школ мастацтваў краіны. Важнай часткай мерапрыемства стаў конкурс ганчароў "Гліна спявае". Творчае спаборніцтва прайшло ў пяці намінацыях. Журы вызначыла лепшыя работы (іх аўтары прывязуць з сабой): дамашняя калекцыя, зробленыя ў дні пленэру гліняны посуд, цацка, выраб дэкаратыўна-глінянай пластыкі, а таксама выбрала пераможцу ў намінацыі "Зберажэнне і развіццё ганчарных традыцый". Узначалюваў журы доктар мастацтвазнаўства, прафесар Яўген Сахута.

Арганізатары - Міністэрства культуры, Беларускі саюз майстроў народнай творчасці, упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, Аршанскі райвыканкам, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур і Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.

БелТА