кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
"Пскоўскае разнаквецце" прадставяць на выставе ў Віцебску <br />

12.06.2024

"Пскоўскае разнаквецце" прадставяць на выставе ў Віцебску <br />

У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (АМЦНТ) 13 чэрвеня адкрыецца выстава "Пскоўскае разнаквецце". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Выставу "Пскоўскае разнаквецце" прадставіць Паскоўскі абласны цэнтр народнай творчасці. Жыхары Віцебска ўбачаць работы пскоўскіх майстроў, якія прадаўжаюць і адраджаюць рамесную культуру рэгіёна. Майстры працуюць у розных традыцыйных рамёствах - ткацтва, ганчарства, кавальская справа, разьба і размалёўка па дрэве, пэчварк, вышыванне, пляценне з прыродных матэрыялаў. Таксама можна будзе азнаёміцца з народным адзеннем у сучаснай версіі, аўтарскай і народнай лялькай, набіванкай, макетаваннем, апрацоўкай скуры. Напрыклад, прадстаўленае на выставе вясельнае адзенне было зроблена для ўдзелу ва Усерасійскім вясельным фестывалі на выставе-форуме ў Маскве.

"Задачай экспазіцыянераў было імкненне ў найбольш выразных аўтарскіх творах паказаць захаваную традыцыю сапраўднай народнай творчасці, магчымасці злучэння традыцыі і сучасных рэалій", - падкрэслілі ў АМЦНТ.

Народныя ўмельцы з Пскоўшчыны прадставяць калекцыі фаянсу, гліняных вырабаў, ручнога ткацтва, узорных паясоў і іншыя. Майстар, працуючы ў складаных старажытнарускіх тэхніках шыцця, правядзе майстар-клас на адкрыцці выставы, што адбудзецца ў 15.00.

БелТА