кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Пячатку Ефрасінні Полацкай і станок Францыска Скарыны прадставіць Віцебская вобласць на выставе «Спадчына Беларусі»<br />

28.04.2022

Пячатку Ефрасінні Полацкай і станок Францыска Скарыны прадставіць Віцебская вобласць на выставе «Спадчына Беларусі»<br />

Віцебская вобласць прадставіць на рэспубліканскай прафсаюзнай выставе "Спадчына Беларусі" пячатку Ефрасінні Полацкай і стылізаваную мадэль друкарскага станка Францыска Скарыны. Аб гэтым журналістам на прэс-канферэнцыі расказаў старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрый Дзяркач, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выставачная экспазіцыя паўночнага рэгіёна будзе складацца з трох блокаў: гісторыка-культурнага, ваенна-гістарычнага і прамысловага. "У гісторыка-культурным напрамку Віцебская вобласць прадставіць рэпрадукцыю крыжа Ефрасінні Полацкай, пячатку, якой яна змацоўвала пісьмы. Таксама наведвальнікі выставы змогуць убачыць друкарскі станок Францыска Скарыны і зразумець, якім чынам раней адбываўся працэс кнігадрукавання. Акрамя таго, будзе паказана чаканка манет, нацыянальныя строі, характэрныя для Віцебшчыны ў XII-XV стагоддзях. Будзе выкладзена ўся інфармацыя аб гістарычных памятных мясцінах рэгіёна", - расказаў Юрый Дзяркач.

Прамысловы турызм Віцебскай вобласці прадэманструюць абутковы холдынг "Марко", ААТ "БелВітуніфарм", "Аршанскі льнокамбінат", Віцебскі футравы камбінат, Віцебская бройлерная птушкафабрыка і шэраг іншых прадпрыемстваў. Яшчэ адну выставачную лакацыю прысвецяць тэматыцы Вялікай Айчыннай вайны.

Выставачная экспазіцыя "Спадчына Беларусі" пройдзе ў Мінску 28-30 красавіка. Маштабны турыстычны форум арганізуе Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі для развіцця ўнутранага турызму.

БелТА