кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
<p>Перадынвестыцыйны актыў для будаўніцтва 7 ветраэнергаўстановак выставіць на таргі БУТБ</p>

20.05.2019

<p>Перадынвестыцыйны актыў для будаўніцтва 7 ветраэнергаўстановак выставіць на таргі БУТБ</p>

На пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы ўпершыню пройдуць таргі па продажы перадынвестыцыйнага актыву для будаўніцтва і эксплуатацыі сямі ветраэнергетычных установак, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе біржы.

"11 ліпеня ўпершыню на электроннай гандлёвай пляцоўцы "БУТБ-Маёмасць" пройдуць электронныя таргі па рэалізацыі перадынвестыцыйнага актыву для будаўніцтва і эксплуатацыі паблізу вёскі Веляшковічы (Лёзненскі раён Віцебскай вобласці) сямі ветраэнергетычных установак сумарнай магутнасцю 25 МВт і гадавой вытворчасцю большай за 72 ГВт/гадз электраэнергіі", - паведамілі ў прэс-службе.

Каб прыняць удзел у таргах, патэнцыяльнаму інвестару трэба прайсці перадкваліфікацыйны адбор і атрымаць адпаведнае паведамленне аб яго праходжанні. Запэўніванні на ўдзел у таргах і перадкваліфікацыйныя матэрыялы прымаюцца да 29 мая. Тэрмін правядзення перадкваліфікацыі - з 30 мая па 5 чэрвеня, падвядзенне вынікаў - з 6 па 7 чэрвеня. Пасля атрымання паведамлення аб праходжанні перадкваліфікацыі ўдзельнікам неабходна будзе прайсці акрэдытацыю на ЭГП "БУТБ-Маёмасць" і падаць заяву для ўдзелу ў электронных таргах. Апошні тэрмін прыёму заяў для ўдзелу ў электронных таргах - 5 ліпеня.

Развіццё ветраэнергетыкі - адзін з асноўных напрамкаў забеспячэння энергетычнай бяспекі краіны. Паводле некаторых прагнозаў, да 2035 года энергіяй ветру будзе выпрацоўвацца да 9 працэнтаў усёй электраэнергіі, што вырабляецца ў Беларусі.

У мэтах садзейнічання развіццю будаўніцтва ветрапаркаў у краіне, а таксама прыцягнення суб'ектаў гаспадарання ў сферу ветраэнергетыкі рэалізуецца праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Устараненне бар'ераў для развіцця ветраэнергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь", адобраны пастановай Саўміна нумар 1189 ад 18 снежня 2014 года. Праект ажыццяўляецца ў рэжыме нацыянальнага выканання, а нацыянальнай выконваючай арганізацыяй з'яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI