Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
24.04.2025
Партызан і чалавек вялікай душы. У Віцебску адкрылі мемарыяльную дошку былому кіраўніку вобласці
У Віцебску адкрылі мемарыяльную дошку савецкаму партыйнаму і дзяржаўнаму дзеячу, ганароваму грамадзяніну горада і былому кіраўніку паўночнага рэгіёна Сяргею Шабашову. Родам ён быў з Лёзненшчыны. У гады Вялікай Айчыннай вайны значыўся ў атрадзе "Марак" партызанскай брыгады Аляксея Данукалава і даслужыўся да намесніка камісара партызанскага атрада.