80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
25.09.2019
<div>Ордэнам Маці ўзнагароджаны 160 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей
</div>
<div><br />
</div>
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 160 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ нумар 358 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці - работніцы прадпрыемстваў прамысловага сектара, аграпрамысловага комплексу, будаўнічай галіны, гандлю, устаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры, сацыяльнага і бытавога абслугоўвання насельніцтва, органаў унутраных спраў, хатнія гаспадыні.
У іх ліку ўрач Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы Наталля Алімусіна, прадавец магазіна Маларыцкага раённага спажывецкага таварыства Алена Коцел, рамеснік з Пінска Вера Краўчук, інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Полацкага райвыканкама Галіна Серафімава, сацыяльны работнік Хойніцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміла Бурэй, машыніст крана ААТ "Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынга "Беларуская металургічная кампанія" Марыя Шылава, памочнік выхавальніка Міжэвіцкага ясляў-сада Слонімскага раёна Іна Асцюкевіч, педагог сярэдняй школы нумар 19 Магілёва Наталля Гурэева, швачка ААТ "Бабруйсктрыкатаж" Ганна Лукашова.-0-