кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Новая футбольная пляцоўка з'явілася ў Шуміліна<br />

01.09.2020

Новая футбольная пляцоўка з'явілася ў Шуміліна<br />

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" і Тураўскі малочны камбінат працягваюць рэалізоўваць маштабны праект "Bonfesto - дзецям" па паляпшэнні спартыўнай інфраструктуры ў рэгіёнах краіны, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 2020 годзе ўслед за Пружанамі, Дуброўна, Чэрвенем, Крупкамі і аграгарадком Каханава новае сучаснае поле памерам 40х20 м у мінулы ўік-энд адкрылася ў Шуміліна. Намеснік старшыні Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Міхаіл Вяргеенка, выступаючы на адкрыцці поля ў Шуміліна, адзначыў, што ў Віцебскай вобласці футболу заўсёды надавалася сур'ёзная ўвага. У гэтым рэгіёне свой шлях да вяршыняў спартыўнага майстэрства пачыналі Георгій Кандрацьеў, Сяргей Карніленка, Віталь Радзівонаў і іншыя вядомыя беларускія футбалісты. Ён таксама падкрэсліў, што развіццё інфраструктуры для дзіцяча-юнацкіх каманд з'яўляецца адным з галоўных прыярытэтаў у дзейнасці футбольнай федэрацыі.

За час акцыі адкрылі 67 такіх пляцовак, а ў цэлым плануецца абсталяваць 128. Мэта праекта - да 2022 года пабудаваць у кожным раёне краіны па сучаснай футбольнай пляцоўцы, што дазволіць хлапчукам і дзяўчынкам у самых аддаленых кутках Беларусі далучыцца да футбола.