Аграрыі рэспублікі завяршылі сяўбу яравых культур: яны высаджаны на плошчы звыш 2,3 млн га, што адпавядае 101,1 працэнта да плана. Выканана і заданне па сяўбе кукурузы. Аб апошніх навінах цяперашняй пасяўной кампаніі карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.