кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Музеі Полацка прапануюць мясцовым жыхарам перадаць у фонды прадметы, звязаныя з вайной<br />

05.03.2020

Музеі Полацка прапануюць мясцовым жыхарам перадаць у фонды прадметы, звязаныя з вайной<br />

Полацкія музеі праводзяць па 17 мая акцыю "Захаваем памяць пра вайну разам" і прапануюць жыхарам раёна перадаць у фонды прадметы, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку.

"Музей з удзячнасцю прыме ў дар фатаграфіі, дакументы, пісьмы, газеты, карты, асабістыя рэчы і прадметы ваеннага абмундзіравання. Самае галоўнае - мы хочам даведацца, чым каштоўны і памятны той ці іншы прадмет, каму ён прыналежаў і як выкарыстоўваўся", - адзначылі ў музеі.

Прадметы, маючыя музейную каштоўнасць, будуць прыняты на пастаяннае захоўванне і зоймуць дастойнае месца ў фондавых калекцыях, іх будуць дэманстраваць на выстаўках і ў экспазіцыях. Пры неабходнасці музей-запаведнік вырабіць для дарыльшчыкаў копіі фота і дакументаў.

Удзельнікаў акцыі запішуць у ганаровую кнігу дарыльшчыкаў. Яны атрымаюць сертыфікат на бясплатнае наведванне любога музея Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Усе перададзеныя прадметы будуць прадстаўлены на яго сайце.