Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
11.12.2023
Майстры ў Верхнядзвінску адраджаюць нацыянальныя касцюмы<br />
Верхнядзвінскі раённы Дом рамёстваў прадаўжае традыцыі і адраджае нацыянальныя касцюмы. Пераважаюць пакуль жаночыя ўборы, але мясцовыя майстры рукадзелля клапоцяцца аб папаўненні калекцыі. Майстар Таццяна Цыро таксама цікавіцца габеленапляценнем, саломапляценнем, лепкай з гліны, вышыўкай, карункапляценнем, вязаннем. Але сваім асноўным напрамкам называе адраджэнне тэхналогій ткацтва на кроснах.