кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Лукашэнка заслухаў даклад губернатара Віцебскай вобласці аб ходзе жніва ў рэгіёне

12.08.2019

Лукашэнка заслухаў даклад губернатара Віцебскай вобласці аб ходзе жніва ў рэгіёне

Ход уборачнай кампаніі ў краіне па-ранейшаму застаецца ў полі зроку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Профільныя кіраўнікі, а таксама старшыні аблвыканкамаў без адрыву ад работ у палях у штодзённым рэжыме інфармуюць кіраўніка дзяржавы аб сітуацыі. Аляксандр Лукашэнка 13 жніўня заслухаў падрабязны даклад губернатара Віцебскай вобласці Мікалая Шарстнёва аб ходзе жніва ў рэгіёне, паведамляе БЕЛТА.

На сённяшні дзень у рэгіёне ўбрана 60 працэнтаў плошчаў, у засеках ужо больш за 650 тыс. т збожжа. Павялічваць гэту лічбу належнымі тэмпамі аграрыям пакуль перашкаджае надвор'е. У прыватнасці, сёння з-за дажджоў палявыя работы ў вобласці фактычна спынены.

Разам з тым, як далажыў Мікалай Шарстнёў, аптымізм аграрыі не страчваюць - як толькі дадуць магчымасць умовы надвор'я, за справу возьмуцца з максімальнай аддачай і эфектыўнасцю.

Прэзідэнт таксама цікавіўся ходам уборкі лёну ў Віцебскай вобласці. На бягучы момант у рэгіёне ўжо выцераблена амаль 75 працэнтаў плошчы лёну, што складае 10 тыс. га.-0-