кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Лукашэнка азнаёміцца з работай аграхолдынга "Купалаўскае"

26.03.2019

Лукашэнка азнаёміцца з работай аграхолдынга "Купалаўскае"

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадаўжае рабочую паездку па Магілёўскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы сёння азнаёміцца з работай аграхолдынга "Купалаўскае", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка наведае малочнатаварны комплекс "Сліжы" ААТ "Амкадор-Шклоў", якое ўваходзіць у структуру аграхолдынга. Яму даложаць аб прымаемых мерах па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці ўдзельнікаў сельскагаспадарчага аб'яднання і іх падрыхтоўцы да вясенніх палявых работ, рабоце па інтэнсіфікацыі малочнай жывёлагадоўлі на прыкладзе "Купалаўскага".

Аляксандр Лукашэнка наведваў аграхолдынг "Купалаўскае" ў чэрвені мінулага года. Тады ён заявіў, што гэты праект дзяржаўнай важнасці, аднак развіваецца ён марудна. "Мы ўцягваемся ў сур'ёзны праект. Работы ідуць вельмі марудна, бессістэмна", - падкрэсліў Прэзідэнт.

У лістападзе 2016 года ў час адной з рабочых паездак у рэгіён Прэзідэнт даў даручэнне па стварэнні аграхолдынга - Холдынг "Купалаўскае" зарэгістраваны 4 ліпеня 2017 года. У яго склад уваходзяць ТАА "Купалаўскае" - кіруючая кампанія холдынга", ЗАТ "Вялікія Славені", ААТ "Амкадор-Шклоў" і ААТ "Новагарадзішчанскае".-0-