кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
«Кубак касманаўтыкі» сабраў у Віцебску лідараў сусветнай спартыўнай акрабатыкі<br />

15.04.2022

«Кубак касманаўтыкі» сабраў у Віцебску лідараў сусветнай спартыўнай акрабатыкі<br />

Амаль 200 удзельнікаў з Беларусі і Расіі сабраў у Віцебску "Кубак касманаўтыкі" па спартыўнай акрабатыцы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла старшы трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па спартыўнай акрабатыцы Ганна Дудкоўская.

У Віцебску стартавалi адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай акрабатыцы "Кубак касманаўтыкі". Абласны цэнтр прымае турнір 18-ы раз. На працягу трох дзён 184 спартсмены разыграюць 20 камплектаў узнагарод. Яны будуць спаборнічаць у пяці відах акрабатыкі (жаночыя, мужчынскія, змешаныя пары, жаночыя тройкі і мужчынскія чацвёркі) у чатырох узроставых катэгорыях. У складзе беларускай і расійскай дэлегацый будуць майстры спорту міжнароднага класа. Гэта неаднаразовыя пераможцы і прызёры сусветнага і еўрапейскага першынстваў. "Многія іншыя краіны хацелі прыняць удзел у кубку, але апасаліся магчымых санкцый з боку Міжнароднага алімпійскага камітэта", - растлумачыла Ганна Дудкоўская.

"Кубак касманаўтыкі" акрабаты называюць адным з галоўных стартаў у Беларусі. Асаблівасцю цяперашняга турніру стане тое, што юныя спартсмены змогуць павучыцца ў тытулаваных калег, лідараў сусветнай акрабатыкі, паколькі на гэты раз у праграме з'явілася дарослая катэгорыя - 15 гадоў і старэйшыя. Для беларускай нацыянальнай каманды спаборніцтва стане падрыхтоўчым этапам да міжнароднага турніру па спартыўнай акрабатыцы, які стартуе 27 красавіка ў Маскоўскай вобласці. Туды адправіцца выязны склад, які ў сакавіку павінен быў прыняць удзел у чэмпіянаце свету па гэтым відзе спорту.

Віцебскія спаборніцтвы завершацца 15 красавіка. На гэты дзень запланавана ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў "Кубка касманаўтыкі".

БелТА