кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Коласаўскі тэатр завершыць сезон прэм'ерай па апавяданнях Васіля Шукшына

30.07.2019

Коласаўскі тэатр завершыць сезон прэм'ерай па апавяданнях Васіля Шукшына

У першы дзень жніўня на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца прэм'ера спектакля "Яшчэ раз пра каханне" паводле апавяданняў Васіля Шукшына, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

Спектакль "Яшчэ раз пра каханне" ўключае ў сябе пяць гісторый паводле апавяданняў Шукшына. Пастаноўку ажыццяўляе заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Юрый Пахомаў. Ён жа аўтар інсцэніроўкі і музычнага афармлення спектакля. Мастак-пастаноўшчык Андрэй Жыгур. Пераклад апавяданняў на беларускую мову зрабіў Алесь Замкоўскі.

"Героі новай пастаноўкі - звычайныя людзі, якія перажываюць і адкрыта праяўляюць пяшчоту, нястрымны запал пачуццяў, спачуванне, здраду, душэўныя пакуты. Усё ў спектаклі аб'яднана адной тэмай - каханне, - адзначылі ў тэатры. - Рэжысёр Юрый Пахомаў стварае на сцэне блізкую, даверлівую размову артыстаў з гледачом. Паказвае кранальныя жыццёвыя карціны, напоўненыя ўнікальным гумарам, прастатой і самабытнасцю".

 Ахутаюць атмасферай апавяданняў Шукшына віцебскія артысты. "Артысты-коласаўцы выконваюць у спектаклі па некалькі роляў і мяняюць іх не адзін раз: апавядальнікі ператвараюцца ў герояў, галоўныя персанажы - у эпізадычных. У зразумелых кожнаму вобразах Шукшына можна з лёгкасцю пазнаць сябе, сваіх суседзяў, сяброў, калег, з кім штодзень сустракаешся ў магазіне, транспарце, на рабоце. І хоць атмасфера спектакля захоўвае прыкметы 1960-70-х, але тэма пастаноўкі - па-за часам. Інтанацыі і прызнанні ў чыстым каханні, безумоўна, будуць цікавыя і моладзі, і старэйшаму пакаленню", - дадалі ў тэатры.

Прэм'ерай "Яшчэ раз пра каханне" завершыцца 93-і тэатральны сезон.-0-