кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Кіраўнікі дзяржорганаў у сакавіку правядуць выязныя прыёмы грамадзян

04.03.2019

Кіраўнікі дзяржорганаў у сакавіку правядуць выязныя прыёмы грамадзян

Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, у сакавіку правядуць прыёмы грамадзян у рэгіёнах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч прыме грамадзян 6 сакавіка ў Мядзельскім райвыканкаме, міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка - 12 сакавіка ў Кобрынскім райвыканкаме.

На 13 сакавіка запланавана сустрэча з грамадзянамі міністра працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч у Іўеўскім райвыканкаме, а таксама міністра фінансаў Максіма Ермаловіча - у Зэльвенскім райвыканкаме.

14 сакавіка прыём грамадзян правядзе міністр абароны Андрэй Раўкоў у Асіповіцкім райвыканкаме. Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Раман Галоўчанка сустрэнецца з грамадзянамі 15 сакавіка ў ААТ "Канструктарскае бюро "Дысплэй" (Віцебск).

Міністр адукацыі Ігар Карпенка правядзе сустрэчу 20 сакавіка ва Уздзенскім райвыканкаме, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук - у ДУ "Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа нумар 2 г. Пружаны". Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько прыме грамадзян 22 сакавіка ў Салігорскім райвыканкаме.-0-