кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Гран-пры фестывалю «Віцебскі лістапад» дастаўся дуэту з Масквы<br />

24.10.2023

Гран-пры фестывалю «Віцебскі лістапад» дастаўся дуэту з Масквы<br />

У Віцебску завяршылася галоўная інтрыга XXXVII Адкрытага фестывалю аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў "Віцебскі лістапад". Уладальнікамі галоўнага прыза творчага конкурсу - прэміі "Прызнанне" - стаў дуэт Марыі Смолавай і Паўла Чацверына з Масквы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары фестывалю.

Гала-канцэрт прайшоў у абласным цэнтры ў суботу, дзе і агучылі імёны ўладальнікаў гран-пры. Прэмія "Прызнанне" дасталася творчаму дуэту Марыі Смолавай і Паўла Чацверына. Яны пазнаёміліся ў 2017 годзе, ігралі ў адным музычным тэатры. Пасля пажаніліся. А вось у якасці дуэта выступаць пачалі ўсяго год таму. Пераможцы расказалі, што ўражанні ад фестывалю ў іх толькі пазітыўныя, спадабалася арганізацыя мерапрыемстваў і цёплае стаўленне да канкурсантаў. Перамога для іх стала прыемнай нечаканасцю.

Праграма фестывалю прадаўжаецца і ў Цэнтры культуры 22 кастрычніка - канцэрт, а ў выставачнай зале "Духаўскі круглік" - майстар-класс ад аднаго з членаў журы, прысвечаны інтуітыўнай і тэрапеўтычнай паэзіі і яе адроўненню ад класічнай.

Удзельнікамі фестывалю ў гэтым годзе сталі каля 300 чалавек з Беларусі, Расіі, Латвіі і Украіны. Большую частку з іх склалі музыканты, паэты, мастакі, якія выйшлі ў фіналы конкурсаў праекта.

БелТА