Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч 27 сакавіка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Суверэннага Ваеннага Ордэна Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаса і Мальты Дэвідам Тракслерам з нагоды ўручэння копій даверчых грамат. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.