кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Беларускі тэатр «Лялька» адзначыў дзень нараджэння святочнай праграмай для дзяцей<br />

19.04.2022

Беларускі тэатр «Лялька» адзначыў дзень нараджэння святочнай праграмай для дзяцей<br />

У свой дзень нараджэння Беларускі тэатр "Лялька" ў Віцебску правёў святочную забаўляльную праграму для юных жыхароў і гасцей горада, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Урачыстасці доўжылiся два дні - 16 і 17 красавіка. У гэтым годзе дзень нараджэння тэатра прайшоў у сціплай атмасферы: раней традыцыйна павіншаваць заслужаны калектыў Беларусі прыязджалі госці з-за мяжы, але цяперашняя абстаноўка паўплывала на маштаб мерапрыемства і колькасць гасцей. Тым не менш "Лялька" гасцінна адкрыла дзверы для юных гледачоў і правяла для іх забаўляльна-пазнавальную праграму.

Цэнтральнай падзеяй свята сталi спектаклі. Паказ "Насарог і Жырафа", які палюбіўся ўжо, а таксама спектакль "Чарамара", што з'явіўся ў рэпертуары тэатра толькі месяц таму, падарылi хлопчыкам і дзяўчынкам незабыўныя ўражанні і шэраг станоўчых эмоцый.

Яшчэ да паказаў маленькіх наведвальнікаў установы культуры чакалi сустрэчы з артыстамі тэатра і майстар-класы па вырабе лялек, дзе артысты расказалi, як абыходзіцца з лялькамі, якіх відаў яны бываюць. Жадаючыя атрымаць унікальную цацку змоглi зрабіць яе ўласнымі рукамі і забраць да сябе дадому на памяць аб вясёлым свяце. Для дзяцей таленавітыя музыканты з віцебскай дзіцячай школы мастацтваў нумар 4 арганізавалi невялікі канцэрт і сыгралi на розных інструментах, таму сумаваць гледачам не давялося. Таксама гасцей забаўлялi артысты тэатральна-цыркавой студыі "Амадзіна", якія прадэманстравала філіграннае майстэрства эквілібрыстыкі і іншыя захапляючыя нумары.

БелТА