кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Анлайн-марафон «75 ДЗЯКУЙ!» правядуць 9 Мая ў Віцебску<br />

07.05.2020

Анлайн-марафон «75 ДЗЯКУЙ!» правядуць 9 Мая ў Віцебску<br />

Анлайн-марафон "75 ДЗЯКУЙ!" правядзе ў Дзень Перамогі Цэнтр культуры "Віцебск", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Трансляцыя святочнага марафону пачнецца 9 Мая ў 12.00 у афіцыйным акаўнце Цэнтра культуры "Віцебск" у Instagram - @gck.vitebsk. Вядучым прамога эфіру стане кіраўнік установы культуры Глеб Лапіцкі. На сувязь з ім выйдуць прадстаўнікі 75 розных творчых калектываў, устаноў культуры, школ мастацтваў, агульнаадукацыйных школ, прадпрыемстваў і арганізацый усіх раёнаў Віцебскай вобласці. Удзельнікі марафону падзеляцца кранальнымі гісторыямі, абмяняюцца душэўнымі віншаваннямі і выкажуць самыя шчырыя словы ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.

"Дзень Перамогі - адно з самых галоўных свят у сучасным грамадстве, важнейшая падзея ў сусветнай гісторыі, якая праслаўляе вялікі подзвіг савецкага народа. Роўна 75 гадоў таму нашы продкі заваявалі запаветную Перамогу, змагаючыся плячо ў плячо. Мы не маем права забываць аб тым, якой цаной дасталося вызваленне Радзімы нашым дзядам і прадзедам", - падкрэслілі ў Цэнтры культуры.

Акцыя праводзіцца пры падтрымцы Віцебскага абласнога камітэта БРСМ.