кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Актрыса з Віцебска названа лепшай на фестывалі тэатраў лялек у Новасібірску<br />

10.06.2022

Актрыса з Віцебска названа лепшай на фестывалі тэатраў лялек у Новасібірску<br />

Міжнародны фестываль тэатраў лялек "Скрыжаванне", які другі раз прайшоў у Новасібірску, прынёс беларускаму тэатру лялек "Лялька" з Віцебска прыз за лепшую акцёрскую работу Вольгі Лазебнай. Аб гэтым журналістам пасля вяртання з фестывалю расказаў дырэктар тэатра Аляксандр Грыгор'еў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На гэтым фестывалі віцебскія лялечнікі адзіныя прадстаўлялі Беларусь і прэзентавалі спектакль "Жыў-быў Заяц". Вольга Лазебная ў ролі Мусі, знаёмай і блізкай многім актрысам з розных гарадоў і краін, пакарыла прафесіянальнае журы і сібірскага гледача. Спектакль, які ў рэпертуары тэатра ўжо больш за 12 гадоў, "Лялька" паказвала традыцыйна на беларускай мове, але гэта зусім не перашкаджала рускамоўным дзецям, і яны жыва ўключаліся ў інтэрактыўныя элементы паказу: адказвалі на пытанні, разумеючы, пра што ў іх пытаюцца. А пасля спектакля новасібірцы прызналіся, што ведаюць беларускую мову.

Таксама спектакль быў адзначаны за пазітыў і "весялосць" дыпломам удзельніка. Акрамя ўзнагарод і прызнання гледача, віцебскія артысты атрымалі прафесіянальны разбор ад членаў журы, змаглі пабываць на спектаклях многіх калег і ўбачыць, як развіваюцца лялечныя тэатры Расіі і Таджыкістана, што былі прадстаўлены на фестывалі, які прапануюць рэпертуар і якімі прыёмамі карыстаюцца ў падачы творчага матэрыялу.

Артысты Беларускага тэатра лялек падзяліліся ўражаннямі аб Новасібірску, у якім, як аказалася, няма цэнтра горада, але ёсць вельмі шмат прыгожых дамоў, Об, якая ўражвае сваім памерам, і вельмі спагадлівыя, добразычлівыя і гасцінныя людзі.

Віцебскія артысты запрасілі новасібірскі тэатр лялек з візітам у адказ на традыцыйны фэст "Лялечны квартал" на наступны "Славянскі базар у Віцебску".

БелТА