back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Парк Трёх Героев Природа Сенненщины Парк Трёх Героев Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" ЗАГС и фонтан Влюблённые Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Озеро Сенненское Памятник природы Капличка Физкультурно-спортивный комплекс Природа Сенненщины
Парк Трёх Героев

Новости района

16 февраля 2021

В Сенно прошел районный конкурс профессионального мастерства «Лучший по профессии» среди молодых специалистов и работающей молодежи до 31 года

Быць заўсёды першымі, працаваць на карысць малой радзімы — менавіта такі дэвіз у маладых рабят, якія прынялі ўдзел у раённым конкурсе «Лепшы па прафесіі».

Расказвалі пра сябе, падзяліліся сакрэтамі сваіх прафесій чатыры канкурсанты: Алёна Махоўская, кіраўнік танцавальнага гуртка  Сенненскага РЦКіНТ, Святлана Беруліна, інспектар аддзела землеўпарадкавання райвыканкама, Вікторыя Правілава, педагог дадатковай адукацыі РЦДіМ, Дзмітрый Камандышка, эканаміст па працы раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.

Сёлета мерапрыемства прайшло па-асабліваму цёпла. Гледачы ў зале аднолькава лагодна падтрымлівалі кожнага ўдзельніка. Не шкадавалі апладысментаў. Маладыя людзі, атрымаўшы адукацыю, вярнуліся на малую радзіму, каб тут будаваць кар’еру. Як адзначыў Дзмітрый Камандышка, усе падставы для гэтага ў раёне створаны. Асабіста ён, пашукаўшы лепшага жыцця ў Оршы, вярнуўся на Сенненшчыну, дзе знайшоў занятак па душы. Ён займаецца разлікамі. Хлопец па спецыяльнасці эканаміст, сёння спасцігае новыя вяршыні, імкнецца да самаразвіцця — займаецца вывучэннем праграміравання.

 «Не баяцца, а рухаць наперад, атрымоўваючы задавальненне ад таго, што робіш», — прафесійны дэвіз Алёны Махоўскай. Яна парадавала гледачоў і членаў журы сваёй прысутнасцю на сцэне. І не ў якасці выступоўцы, а ў якасці прафесійнага танцора. Як сцвярджала Алёна, няма мяжы дасканаласці: людзям, якія звязалі сваё жыццё з танцамі, сцэнай, штодзённа ёсць над чым працаваць.

А вось наколькі важна працаваць у камандзе аднадумцаў, прадэманстравала Вікторыя Правілава. Малады педагог, якая пры развіцці творчых здольнасцей сваіх падапечных выкарыстоўвае нестандартныя метады, заслугоўвае павагі. У гэты дзень яе прыйшлі падтрымаць калегі. Так, у глядацкай зале іх можна было пазнаць па дружным скандзіраванні «Віка — самая лепшая». Больш таго, яны на чале са сваім кіраўніком Максімам Януковым некалькі разоў выходзілі на сцэну ў якасці акцёраў задняга плану. Але самым галоўным гледачом у зале была маці дзяўчыны. Яна, безумоўна, больш за ўсіх перажывала.

Групай падтрымкі не магла пахваліцца Святлана Беруліна. Але гэта не стала перашкодай для яе выступлення. Добра падрыхтаваныя  эсэ на тэму «Погляд у будучыню. Мая траекторыя росту», самапрэзентацыя нікога не пакінулі абыякавымі. Было бачна, наколькі любіць Святлана сваю справу, бо звязана яна з любімымі сэрцу мясцінамі, роднай Сенненшчынай.

 Больш за ўсіх парадаваў апошні творчы конкурс – дэфіліраванне. Аднак будзе правільней сказаць здзівіў. Эмоцыі перапаўнялі гледачоў, калі канкурсанты выйшлі на сцэну ў прыгожых народных касцюмах, трымаючы ў руках глухароўскія свістулькі з рознымі выявамі – жаўранка, сабакі, паўліна, казла. Маладыя людзі расказалі пра значэнне кожнага з іх у беларускай культуры.

Арганізатар конкурсу, а ім выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, невыпадкава прапісаў гэта ў праграме, бо па выніках работы мінулага года элемент «Глухароўская свістулька» ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Моладзь  годна прадставіла сябе. Але конкурс ёсць конкурс. Лепшай стала Вікторыя Правілава. Яна ж удастоена і спецыяльнага падарунка ад РГА «Белая Русь» і ГА «Беларускі саюз жанчын», які асабіста ўручыла Зоя Фаміна, намеснік старшыні райвыканкама, а таксама старшыня раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў.

Падтрымалі маладых спецыялістаў і прадстаўнікі пярвічак прафсаюзных арганізацый, дзе яны працуюць, невялічкімі прэзентамі.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern