back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Парк Трёх Героев Озеро Сенненское Физкультурно-спортивный комплекс ЗАГС и фонтан Влюблённые Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Природа Сенненщины Парк Трёх Героев Памятник природы Капличка Природа Сенненщины
Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно

Новости района

27 ноября 2020

Рабіць добрыя справы ніхто не адмяняў, упэўнена Дзіна Кацар, унучка ўсім вядомай Матроны Маркевіч, аўтара ўзора на беларусім сцягу

Дзіна Пракопаўна часта бывае на Сенненшчыне. Ёй падабаецца гуляць па ваколіцах райцэнтра. Упадабанае месца для адпачынку ў жанчыны – крыніца “Пясчанка”, дзе знаходзіцца гарадская купель. Яшчэ да першых замаразкаў Дзіна Кацар разам са сваімі знаёмымі – сямейнай парай Цеплякавых – добраўпарадкавалі гэтае месца. Яны пафарбавалі парэнчы і прыступкі, якія вядуць на тэрыторыю крыніцы. Ажывілі фарбай і бетонную канструкцыю, адкуль льецца вада.

Перш чым прыступіць да справы, Дзіна Кацар атрымала блаславенне ад настаяцеля храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы горада Сянно протаіерэя Мікалая Валачковіча. Бо менавіта сюды прыходзяць праваслаўныя веруючыя, каб на Хрышчэнне акунуцца ў купель. З ім жа ўзгадніла і асобныя моманты па афарбоўцы. “На жаль, мы зрабілі не ўсё, што было задумана мной, — адзначыла Дзіна Пракопаўна. – У сувязі з пагоднымі ўмовамі работу па добраўпарадкаванні прыйшлося адкласці. Ахоўна-дэкаратыўную апрацоўку драўлянай пабудовы мы правядзём у наступным годзе, як толькі пацяплее”.

Дзіна Кацар – чалавек слова: калі яна штосьці паабяцала, то абавязкова зробіць. Дарэчы, карэспандэнты “ГС” прапанавалі жанчыне сваю дапамогу ў гэтай справе. Мы дамовіліся, што вясной абавязкова даробім пачатае, каб жыхары і госці райцэнтра з задавальненнем прыходзілі на гэтае месца за жыватворнай вільгаццю.

«Голас Сенненшчыны», Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.


Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern