back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Памятник природы Капличка Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Физкультурно-спортивный комплекс Природа Сенненщины Парк Трёх Героев Парк Трёх Героев ЗАГС и фонтан Влюблённые Природа Сенненщины Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" Озеро Сенненское
Памятник природы Капличка

Новости района

27 апреля 2021

26 апреля исполнилось 35 лет со дня аварии на Чернобыльской АЭС

26 красавіка  спаўнілася  35 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Для многіх гэты дзень застаўся ў памяці як страшны кашмар, які забраў светлае мінулае, пазбавіўшы будучыні на роднай зямлі. Тая ракавая субота змяніла і лёсы тысячам людзей, хто ў тэрміновым парадку быў адпраўлены на ліквідацыю катастрофы.

На працягу чатырох гадоў ішлі работы па ўстараненні наступстваў аварыі. Фёдар Камлёў, жыхар Сянна, быў у ліку тых супрацоўнікаў праваахоўных органаў, каго адправілі ў зону адчужэння. Гэта быў 1988 год. Мужчына і сёння памятае просьбу свайго начальніка годна несці службу. Роўна месяц — з 15 мая па 15 чэрвеня — разам са сваім калегам Віктарам Калуханавым ён адбыў у Гомельскай вобласці, Нараўлянскім раёне. Фёдару Камлёву на той час было дваццаць шэсць гадоў.

У яго было двое маленькіх дзетак. Можна было папрасіцца ў начальства не ехаць, але сумленне не дазволіла так зрабіць. Для чалавека, які звязаў свой лёс з сілавымі структурамі, паняцце абавязку заўсёды павінна быць на першым месцы. І ён гэта добра ўсведамляў.

Задача, якая стаяла перад новым папаўненнем – зводным атрадам, што прыехаў з Віцебскай вобласці ў вёску Цешкаў, — ахоўваць жылыя дамы і маёмасць эвакуіраваных грамадзян бліжэйшых населеных пунктаў ад марадзёраў. А пажывіцца чужым было шмат жадаючых.

Былі і такія, якія самі вярталіся на абжытае гадамі месца, не разумеючы ўсёй пагрозы. Ім, як нікому прыходзілася складана,  успамінае мужчына. Ні вады добрай, ні электрычнасці, ды і магазінаў паблізу не было. Часам даводзілася са старымі дзяліцца ежай: тушонку, цукар, хлеб аддавалі. Шкада было людзей паважанага ўзросту. На просьбы з’ехаць мясцовыя адмоўна ківалі галавой. Тут дыхаецца лёгка, тут родны дом – гэта было іх асноўным аргументам. І што ты з імі зробіш. Гэта як з птушкай – з параненым крылом не паляціць.

Вёска Цешкаў, дзе размясцілі тады праваахоўнікаў і салдатаў, была вялікая. Да трагедыі на Чарнобыльскай АЭС тут пражывала 178 сем’яў. Ужо пасля выбуху яны былі пераселены ў чыстыя месцы, пераважна ў Чачэрскі раён.

Жылі ліквідатары ў будынку мясцовай школы, якую пераабсталявалі пад казарму. У зону патрулявання іх пускалі па прапусках.

Ад змены да змены жылі  праваахоўнікі. Пасля — абавязкова лазня, мыццё адзення. У вольны час чыталі. А яшчэ ад сумных думак выратоўваў баян, на якім умела граў Фёдар Леанідавіч. Музычны інструмент ён знайшоў тут жа ў школе.

Шмат гадоў прайшло пасля той камандзіроўкі. Сёння Фёдар Леанідавіч працуе ахоўнікам у Сенненскім аддзяленні Дэпартамента аховы МУС. Часам ён успамінае тыя дні, унутрана не можа змірыцца з тым, што ўбачыў, што пранёс праз сябе.

«Ведаеце, што самае крыўднае ва ўсёй гэтай катастрофе – гэта тое, што многія вёскі як на Гомельшчыне, так і ў іншых абласцях Беларусі і Украіны, не адрадзіліся, — гаворыць мужчына. — Яны так і засталіся зонай адчужэння. А для многіх людзей – гэта іх родныя куточкі, якія ў іх сэрцах і памяці самыя лепшыя».

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern