Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
У Беларусі забаронена наведванне лясоў у 25 раёнах, паведамляе БЕЛТА, спасылаючыся на звесткі інтэрактыўнай карты Мінлясгаса.
На раніцу 30 мая, у Брэсцкай вобласці забарона на наведванне лясных масіваў дзейнічае ў Брэсцкім, Маларыцкім, Жабінкаўскім, Кобрынскім, Іванаўскім і Пінскім раёнах, у Мінскай вобласці - у Бярэзінскім і Барысаўскім, у Віцебскай вобласці - у Сенненскім, Аршанскім і Дубровенскім раёнах, у Магілёўскай вобласці - у Магілёўскім раёне. У Гомельскай вобласці забароны ўведзены ў Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Рэчыцкім, Акцябрскім, Калінкавіцкім, Светлагорскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Ельскім, Петрыкаўскім і Жыткавіцкім раёнах.
Дазволена наведваць лясы ў Дзяржынскім, Лагойскім, Мінскім і Смалявіцкім раёнах Мінскай вобласці, Верхнядзвінскім, Гарадоцкім, Докшыцкім, Расонскім рэгіёнах Віцебскай вобласці.
Ва ўсіх астатніх раёнах краіны ўведзены абмежаванні на наведванне лясных масіваў.
Даныя інтэрактыўнай карты забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Беларусі пастаянна абнаўляюцца.