back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны рэспублікі

6 верасня 2023

У Беларусі плануюць пашырыць магчымасці для інтэрнэт-гандлю

У Беларусі плануюць пашырыць магчымасці для інтэрнэт-гандлю. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў у час міжнароднага форуму "Трэйд Дыялог", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праводзячы форум, мы стараемся кожны раз унесці штосьці новенькае, адпавядаць трэндам. Мы бачым, што інтэрнэт-гандаль актыўна развіваецца, таму спецыяльна ўвялі асобную секцыю, каб абмеркаваць пытанні і праблемы інтэрнэт-гандлю, маркетплэйсаў. Тым больш у нас на выхадзе, у высокай ступені гатоўнасці закон аб гандлі, дзе на заканадаўчым узроўні мы пашыраем магчымасці для інтэрнэт-удзельнікаў рынку. У дакумент будуць унесены асноватворныя прынцыпы для інтэрнэт-гандлю, у тым ліку маркетплэйсаў. Пасля прыняцця закона МАРГ распрацуе адпаведныя нарматыўныя прававыя акты, якія апішуць умовы работы для новых арганізацый, што з'яўляюцца ў апошнія гады, і ў цэлым будуць рэгуляваць лічбавую сферу больш дэталёва", - сказаў Аляксей Багданаў.

Таксама ў цэнтры ўвагі рынак працы. "Мы арганізавалі секцыю аб тым, як рэтэйлерам, інтэрнэт-гандлю і іншым удзельнікам рынку працаваць з сучаснай моладдзю, якая прыходзіць у гандаль. У яе іншае мысленне, і важна зразумець, як правільна выбудоўваць працоўныя адносіны", - адзначыў міністр.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што форум "Трэйд Дыялог" пашыраецца з кожным годам. "Сёння прысутнічаюць не толькі беларускія рэтэйлеры, але і больш за 20 замежных. У перагаворах удзельнічаюць беларускія вытворцы, для якіх гэта крок для павелічэння аб'ёмаў экспарту", - падкрэсліў Аляксей Багданаў.

Форум сабраў кіраўнікоў і менеджараў буйных айчынных сетак, а таксама прадстаўнікоў гандлёвых арганізацый з блізкага замежжа. Рэтэйлеры, аптовыя пакупнікі, дыстрыб'ютары сустрэнуцца з пастаўшчыкамі прадуктаў харчавання і тавараў катэгорыі non-food, каб абмеркаваць важныя спажывецкія трэнды, надзённыя праблемы і магчымасці для эфектыўнага ўзаемадзеяння ва ўмовах турбулентнага рынку. Упершыню на "Трэйд Дыялогу" - прадстаўнікі буйнейшых маркетплэйсаў. На палях форуму арганізаваны афіцыйныя прэзентацыі і дэгустацыі новых прадуктаў, індывідуальныя сустрэчы рэтэйлераў з вытворцамі, прамыя перагаворы.

БелТА

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern